Мероприятия, посвященные Международному дню родного языка

Дата: 21 февраля 2020 в 21:03, Обновлено 21 февраля 2020 в 21:15
329 просмотров

Информация о проведении мероприятий,

посвященных Международному дню родного языка

Государственное учреждение образования «Средняя школа №2 г.Борисова»

Название мероприятия

Форма проведения

Описание мероприятия (текстовая информация)

Приложение

(фото, видео)

“Мова, як сонца”

Конкурс чытальнікаў

Падчас свята дзеці даведаліся пра гісторыю беларускай мовы.

У межах конкурса вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, непаўторнае гучанне роднага слова.

Юныя чытальнікі паказалі,  што наша беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт. 

“Сэрцам да подзвігу я дакрануся”

Літаратурная прэзентацыя

Мерапрыемства было прысвечана творчасці Аркадзя Куляшова.

Вучні паведамілі аб жыцці і творчасці паэта, дэкламавалі яго вершы. Настаўнікам была падрыхтавана выстава кніг па творчасці А.Куляшова.

Мерапрыемства суправаджалася паказам прэзентацыі.

“Я і Беларусь”

Этнаграфічны квэст

Вучні разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры адправіліся ў цікавае падарожжа па цудоўнай беларускай зямлi.

Кемлівыя знаўцы роднай мелі магчымасць прыняць удзел у  інтэлектуальна-пазнавальным моўным турніры. 

Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды “Усяведы” і “Эрудыты” працавалі дружна і зладжана. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены гульнёй.

“Беларускі фальклор”

Літаратурны перапынак

Вучні школы на перапынках чыталі вершы беларускіх паэтаў пра сезоны года і найбольш значныя святы, абрады, шматлікія вуснапаэтычныя творы, што раскрываюць спецыфіку абрадавых дзеянняў і атрыбутаў беларусаў. 

Святочнасць Дню роднай мовы надалі музычныя нумары танцавальных калектываў і выканаўцаў песень на беларускай мове вучнамі нашай школы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.