21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
“Я – беларус, і таму люблю беларускую мову!”
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай школе гэты дзень быў вялікім святам. З самага ранку ў нашай школе пачалася акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. І вучні, і ўсе працаўнікі школы перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, за што атрымлівалі салодкі падарунак.
У гэты дзень вучні і настаўнікі з гонарам насілі бэйджы з надпісам “Я – беларус, і таму люблю беларускую мову!” Выявы васілька, ў (нескладовага), беларускага арнаменту ўпрыгожвалі шчокі ўсіх жадаючых.
Перад вучнямі малодшых класаў выступілі вучні 5 “А” і 5 “Б” класаў. Яны паказвалі інсцэніроўкі, загадвалі загадкі, развучвалі скарагаворкі, праводзілі віктарыну.
Паўдзельнічалі ў свяце і госці нашай школы. Так старшыня раённай арганізацыі ТВВОД Шаплюк Ігар
Федасеевіч прыняў удзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, з задавальненнем перакладаў словы з рускай мовы на беларускую і выказаў словы ўдзячнасці за арганізацыю мерапрыемства.
Закончыўся дзень святам “Мова! Як сонца маё беларускае…”, якое суправаджалася песнямі, вершамі, танцамі. Цудоўна гучала скрыпка, цымбалы, фартэпіяна.
Выказванні беларускіх майстроў слова, расклееныя па школе, прыцягвалі да сябе ўвагу і выклікалі пачуццё замілаванасці і еднасці з роднай мовай і зямлёй.
Вялікі дзякуй усім удзельнікам свята!
Настаўнікі бел.мовы і літ-ры Рэут М.С., Кушнярэвіч А.М.
![]() |
![]() |
![]() |


